Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей
Shortcuts: COM:IDENT • COM:PEOPLE • COM:BLP
Пры абыходжаньні з фатаграфіямі людзей ад нас патрабуецца ўлічыць законныя і маральныя правы суб’екта. Гэтыя правы могуць абмяжоўваць або накладаць абавязкі на тых, хто робіць, запампоўвае або выкарыстоўвае здымак. Гэтыя пытаньні даволі адрозныя ад стану аўтарскага права на здымак. Дазвол Творчых грамадаў або стан грамадзкага набытку, напрыклад, абазначае, што праваўласьнік (звычайна фатограф) адмовіўся ад пэўных правоў або страціў іх і яго дазвол карыстацца здымкам не патрабуеца. Аднак гэта не ўплывае на правы, што належаць суб’екту фатаграфіі.
Выданьне здымка вызначанай асобы ў прыватным месца звычайна патрабуе згоды, а Вікісховішча чакае гэтага, нават калі адпаведныя законы не патрабуюць гэтага. У шматлікіх краінах (асабліва ангельскамоўных) выданьне простага здымка вызначанай асобы ў грамадзкім месцы звычайна не патрабуе згоды пры ўмове, што выкарыстаньне некамэрцыйнае. Камэрцыйнае выкарыстаньне (што мае адрознае значэньне тут, чым для аўтарскага права) звычайна патрабуе згоды. Аднак патрабаваньні згоды розьняцца ў залежнасьці ад краіны. У некаторых краінах нават фатаграфаваньне патрабуе згоды. Патрабаваньні згоды могуць таксама залежаць ад іншых чыньнікаў.
У большасьці краінаў гэтыя пытаньні ўплываюць толькі на здымкі, дзе асоба вызначаная і дагэтуль жывая. Аднак пэўныя праўныя і этычныя пытаньні могуць застацца, нават калі асоба нявызначаная або памерла.
Праўныя пытаньні
Існуе 2 віды правоў асобы, што кіруюць здыманьнем, разьмяшчэньнем і выкарыстаньнем фатаграфіяў, прадмет якіх — жывая асоба: права абнародаваньне і права на прыватнасьць. Варта таксама паклапаціцца, каб ня зганьбіць суб’ект.
Вікісховішча патрабуе, каб здымкі былі законнымі ва ўсіх наступных: (а) краіне, у якой рабілі здымак; (б) краіне, зь якой запампавалі здымак; (в) ЗША (дзе выявы Вікісховішча захоўваюць).
Шаблён {{Personality rights}} магчыма скарыстаць, каб папярэдзіць карыстальнікаў зьместу Вікісховішча, што мясцовыя законы могуць накладаць дадатковыя патрабаваньні на выкарыстаньне, звыш выкананых тут. Законы, дзе здымак зрабілі і абнародавалі, варта ўлічваць.
Права на абнародаваньне
Main: COM:personality rights § Likeness and persona
Права на абнародаваньне — права кіраваць камэрцыйным выкарыстаньнем свайго падабенства. Найбольш яўны прыклад гэтага ў рэкляме (і яго прымяняюць незалежна ад таго, ці рэкляма для камэрцыйных задачаў). Гэта права тычыцца суб’екта фатаграфіі і адрозьніваецца ад дазволу аўтарскага права фатографа, якое можа накладаць уласныя ўмовы або надаваць свабоды датычна камэрцыйнага выкарыстаньня. Усе выявы, зьмешчаныя на Вікісховішчы, маюць дазваляць вольнае камэрцыйнае выкарыстаньне з пункту гледжаньня аўтарскага права, але суб’ект фатаграфіі можа ўсё ж адмовіць у дазволе або патрабаваць аплаты за такое выкарыстаньне. Аднак гэта права не ўплывае на разьмяшчэньне выявы ў Вікісховішчы, рэдка ўплывае на выкарыстаньне выявы ў праекце «Вікімэдыі» і толькі верагодна ўплывае на рэкляму і камэрцыйных карыстальнікаў выявы. Прыміце да ўвагі, што ў некаторых краінах і штатах ЗША права на абнародаваньне можа захоўвацца пэўны час пасьля сьмерці суб’екта.
Права на прыватнасьць
Права на прыватнасьць — права быць пакінутым у спакоі і ня быць прадметам грамадзкага разгляду бяз згоды. Права на прыватнасьць замацавана ў некалькіх актах міжнароднага права, хоць падрабязнасьці пра фатаграфіі розьняцца ад краіны да краіны. Выявы ня маюць беспадстаўна ўрывацца ў прыватнае і сямейнае жыцьцё суб’екта.
Закон аб прыватнасьці датычна фатаграфіяў можа груба падзяліць на тое, ці фатаграфію рабілі ў прыватным або грамадзкім месцы. Прыватнае месца — там, дзе суб’ект мае абгрунтаванае чаканьне прыватнасьці, тады як грамадзкае месца — там, дзе суб’ект ня мае такога чаканьня. Паняткі ня тычацца таго, ці зямля ў прыватнай або дзяржаўнай уласнасьці. Напрыклад, намёт на пляжы — прыватнае месца на дзяржаўнай зямлі, а канцэрт — грамадзкае месца на прыватнай маёмасьці. Месца можа быць адкрыта даступным, але ўсё ж захоўваць чаканьне прыватнасьці датычна фатаграфіі, напрыклад, палата лякарні ў гадзіны наведваньня. Тое, ці месца прыватнае або не, можа таксама залежаць ад становішча ў часею. Напрыклад, тая самая палата лякарні будзе грамадзкім месцам падчас агляду перад адкрыцьцём.
У ЗША (дзе сэрвэры Вікісховішча знаходзяцца) згода — ня правіла, абавязковае для фатаграфаваньня людзей у грамадзкіх месцах[1]. Такім чынам, Вікісховішча звычайна не патрабуе, каб вызначаны суб’ект фатаграфіі, зробленай у грамадзкім месцы, пагаджаўся на здыманьне або запампоўку выявы, калі няма канкрэтных мясцовых законаў пра супрацьлеглае, што пераважаюць над законнымі (напрыклад, ганьба) або маральнымі турботамі (напрыклад, здымак несправядліва здабылі). Гэта так, незалежна ад таго, ці гэта выява вядомай асобы ці невядомай.
У шматлікіх краінах згода суб’екта патрэбная, каб толькі зрабіць здымак, абнародаваць яго або скарыстаць камэрцыйна, нават калі асоба ў грамадзкім месцы. Далейшыя тонкасьці могуць улучаць узрост суб’екта, што той робіць, ці ён вядомы і ці выява тычыцца навінаў грамадзкай цікавасьці. Глядзіце Вікісховішча:Адмысловыя для краінаў патрабаваньні згоды наконт падрабязнасьцяў.
З прычыны чаканьня прыватнасьці згоду суб’екта варта атрымаць перад запампоўкай фатаграфіі з вызначанай асобай, якую зрабілі ў прыватным месцы незалежна ад таго, ці суб’ект названы. Нават у краінах, што ня маюць закона аб прыватнасьці, мы маем маральны абавязак не запампоўваць фатаграфіі, што парушаюць абгрунтаванае чаканьне прыватнасьці з боку суб’екта.
Прапарцыйнасьць
У некаторых краінах прапарцыйнасьць (сумленнае выкарыстаньне) — асноўная законная мерка ўсіх чаканьняў. Гэта значыць, што звычайныя дзеяньні прымаюцца і дапускаюцца законам.
Ганьба
Выявы ня маюць несправядліва кпіць з суб’екта або прыніжаць яго. Гэта можа вынікаць проста за зьместу выявы, але можа таксама ўзьнікнуць празь кепскі выбар загалоўка, апісаньня або катэгорыі. Ганьба — праўнае і маральнае пытаньне. Таму Вікісховішча не грунтуе рашэньні на тым, ці суб’ект здатны або схільны судзіцца.
Супрацоўнікі
Калі фатограф наняты падчас фатаграфаваньня, яго дзеяньня могуць падлягаць працоўнай дамове або правілах іх прафэсійнай установы. Глядзіце нарыс Вікісховішча:Выявы пацыентаў наконт пытаньняў датычна мэдычнага пэрсаналу і фатаграфіяў пацыентаў.
Маральныя пытаньні
Хоць некаторыя бакі этычнай фатаграфіі і абнародаваньня кіруюцца законам, таксама існуюць маральныя пытаньні. Яны знаходзяць адлюстраваньне ў словах 12-га артыкула Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека[2]: «Ніхто ня мае падвяргацца адвольнаму ўмяшаньню ў яго асабістае і сямейнае жыцьцё, дом і перапіску, ні нападкам на яго годнасьць і славу». Звычайная прыстойнасьць і пашана да чалавечай годнасьці могуць паўплываць на рашэньне наконт разьмяшчэньня выявы больш за патрабаваньне закону. Напрыклад, ступеня, у якой выяву могуць палічыць «несправядліва набытай» або «назойлівай» — справа ўзроўню і можа залежаць ад паходжаньня здымка, месца і значнасьці суб’екта.
Паходжаньне выявы можа непапраўна сапсаваць яе выкарыстаньне. «Выраз» або «даймальны» фотаздымак ня робіцца этычна прымальным толькі за кошт выразаньня твару суб’екта. Аддалены здымак голага загаральніка фотажурналістам не становіцца прымальным проста за кошт размываньня твару.
Падобна да таго, як якасныя газэты могуць прымяняць выпрабаваньне «грамадзкай зацікаўленасьцю» да сумнеўных выяваў, узровень, на якім выява адпавядае асьветнаму ахопу нашага праекту, можа таксама ўлічвацца. Калі сумняецеся, няма патрабаваньня для Вікісховішча разьмяшчаць усялякую выяву асобы.
Правілы ўнутранага распарадку
Некаторыя мясцьціны або падзеі могуць мець «правілы ўнутранага распарадку», якія прымяняюць да фатаграфіі. Для большасьці прадметаў, акрамя людзей, Вікісховішча лічыць такія правілы справай між фатографам і мясьцінай або арганізатарам падзеі. Напрыклад, мы не выдаляем мастацкія фатаграфіі ўнутры музэю толькі таму, што музэй не дазваляе фатаграфіі. Аднак фатографам варта атрымаць згоду да запампоўкі здымкаў вызначаных людзей на гэтым месцы або мерапрыемстве, калі правілы ўнутранага распарадку забясьпечваюць чаканьне прыватнасьці. Гэта не законнае патрабаваньне, але тое, што Вікісховішча можа ўважыць на маральнай падставе. Вікіманія, як міжнародная нарада аб праектах «Вікімэдыі», дазваляе наведнікам карыстацца каляровымі шнуркамі, каб пазначыць іх згоду або адмову фатаграфавацца. Зьнятыя на такіх мерапрыемствах здымкі звычайна выдаляюць, калі тыя апісваюць вызначаную асобу са шнурком «не фатаграфаваць».
Згода
Як акалічнасьці фотаздымка кіруюць тым, ці патрабуецца згода, гэтак яны таксама ўплываюць на прыроду і ўзровень згоды пры яе патрэбе. Існуе тры бакі: здыманьне, запампоўка і выкарыстаньне фатаграфіі. На найбольш простым узроўні суб’ект, які глядзіць у камэру і ўсьміхаецца, звычайна лічаць даўшым згоду на сваё фатаграфаваньне. Аднак у некаторых акалічнасьцях патрабуецца вусная або нават пісьмовая згода.
Згода на фатаграфаваньне не дапушчае, каб фатограф рабіў з выявай, што пажадае. Выява на Вікісховішчы займее большае магчымае ўзьдзеяньне, чым у фотаальбоме, на асабістай старонцы ў «Фэйсбуку» або частцы патока карыстальніка «Флікра». Напрыклад, манэкеншчык мог пагадзіцца на выяву для асабістага збору, але не абнародаваньня ў Сеціве. Фатограф і запампоўвальнік маюць пры патэбе ўпэўніцца, што дадзеная згода належная для запампоўкі ў Вікісховішча.
Некаторыя суб’екты ня здатныя даць належную згоду ў сувязі з маладым узростам (непаўналетнія) або цяжкасьцях у разуменьні. У гэтых выпадках варта запытаць згоду бацькоў або адказных апекуноў.
Пры аўтапартрэце, дзе суб’ект фатаграфіі таксама фатограф або запампоўвальнік, пра згоду мяркуюць пры ўмове, што той можа даць належную згоду (як заўважана вышэй).
Звычайна дастаткова, калі запампоўвальнік цьвердзіць, што належную згоду далі. Шаблён {{Consent}} магчыма скарыстаць для гэтай задачы, хоць і не патрабуецца. Калі ласка, зьвярніцеся да дакумэнтацыі шаблёну.
Прыкладам надта абмежавальнай для Вікісховішча згоды будзе звычайная заяўка пра згоду на фатаграфію пацыента, якая можа толькі дазволіць выкарыстаньне выявы ў мэдычных часопісах або для навучаньня ў лякарні. Прыкладам больш дапушчальнай, чым патрэбна для Вікісховішча згоды будзе выпуск манэкеншчыка, у якім суб’ект аддае сваё права на абнародаваньне.
Асаблівасьці краінаў
Табліцу ніжэй магчыма скарыстаць для пазначэньня канкрэтных патрабаваньняў у розных краінах. Прыміце да ўвагі, што гэта не законна забавязвальны тэкст. Ён не адлюстроўвае тое, што кожны вольны здымаць, абнародаваць і камэрцыйна выкарыстоўваць фотаздымкі людзей у грамадзкіх месцах у краінах, не пералічаных тут. Далейшыя падрабязнасьці са спасылкамі магчыма знайсьці на Вікісховішча:Адмысловыя для краінаў патрабаваньні згоды або пстрыкнуўшы на спасылках пра краіны ў табліцы.
Краіна/Край | Здыманьне | Абнародаваньне1 здымка | Камэрцыйнае2 выкарыстаньне абнародаванага здымка |
---|---|---|---|
Аўганістан | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Аргентына | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Аўстралія | No (with exceptions) | No (with exceptions) | Yes |
Аўстрыя | No (with exceptions) | No (with exceptions) | Yes |
Бэльгія | No | Yes (with exceptions) | Yes |
Бразылія | Yes | Yes | Yes |
Баўгарыя | No | No | Yes |
Канада | Depends on province | Yes (with exceptions) | Yes |
Кітай | No | No | Yes |
Тайвань | No | No (with exceptions) | Yes |
Чэхія | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Данія | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Этыёпія | No | Yes (with exceptions) | Yes |
Фінляндыя | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Францыя | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions)[3] | Yes |
Нямеччына | No (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Грэцыя | No | No | Yes (with exceptions) |
Ганконг | Depends on circumstances | Depends on circumstances | Depends on circumstances |
Вугоршчына | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Ісьляндыя | No | No (with exceptions) | Yes |
Індыя | No | No (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Інданэзія | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Iran | No (with exceptions) | No (with exceptions) | No (with exceptions) |
Ірляндыя | No (with exceptions) | No (with exceptions) | No (with exceptions) |
Ізраіль | No | No (with exceptions) | Yes |
Італія | No | Yes (with exceptions)[4][5][6] | Yes[7] |
Японія | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Лібія | No | Yes (with exceptions) | Yes |
Макао | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Мэксыка | No | Yes | Yes |
Нідэрлянды | No | No (with exceptions) | No (with exceptions) |
Новая Зэляндыя | No | No | Yes |
Нарвэгія | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Пэру | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Польшча | No | Yes (with exceptions) | Yes |
Партугалія | No (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes |
Румынія | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Расея | No | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Сынгапур | No (with exceptions) | No (with exceptions) | No (with exceptions) |
Славаччына | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Славенія | No | No | Yes |
Паўднёвая Афрыка | No | No | Yes |
Паўднёвая Карэя | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Гішпанія | Yes | Yes | Yes |
Швэцыя | No | No | Yes |
Швайцарыя | Yes | Yes | Yes |
Турэччына | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) | Yes (with exceptions) |
Вялікабрытанія | No (with exceptions) | No (with exceptions) | Yes |
ЗША | No | No | Usually (although laws differ by state) |
1:У гэтым кантэксьце патрабаваньняў згоды «абнародаваць» тычыцца «абнародаваньня» асобна ад панятка «абнародаваць», які можа азначацца інакш (напрыклад, закон ЗША і Брытаніі аб аўтарскім праве).
2:У гэтым кантэксьце патрабаваньняў згоды «камэрцыйнае выкарыстаньне» — асобны від і не адсылае да ўмоваў дазволу, што могуць забараняць камэрцыйнае выкарыстаньне (некамэрцыйныя дазволы). Часта камэрцыйныя дазволы ў гэтым кантэксьце супрацьпастаўляюць «рэдактарскаму выкарыстаньню», дзе першае тычыцца рэклямы і задачаў збыту, а апошняе — перадачы навінаў і асьветы, нават калі робіцца з ахвоты прыбытку. | |||
Распазнаньне
Узровень, на якім суб’ект вызначаны, розьніцца. Здымак, што ўлучае выразны выгляд твару, грунтоўна вызначаны. Іншыя рысы цела асобы, вопратка або месцазнаходжаньне могуць дапамагчы ў вызначэньні суб’екта. Акрамя здымкаў, падказкі магчыма здабыць з загалоўка, апісаньня, паходжаньня, крыніцы ўніфікаванага лякатара рэсурсаў і мэтазьвестак (у тым ліку, але ня толькі з геаразьмяшчэньня і даты). Чым большыя пытаньні прыватнасьці да здымка, тым большую ўвагу варта надаць пагрозе распазнаньня няяўнымі спосабамі. Іншы важны чыньнік у тым, ці асоба — асноўны прадмет фатаграфіі, проста мінак або частка тла.
Пагрозу распазнаньня магчыма зьменшыць празь неўлучэньне пэўных зьвестак у апісаньне. Аднак некаторыя падрабязнасьці датычна паходжаньня здымка (такія як УЛР і творца) могуць патрабавацца зыходным дазволам здымка або правілам Вікісховішча, таму іх нельга прыбіраць. Магчыма таксама ўдасца зьняць суб’ект зь іншага ракурса або адрозным кадрам.
Лепей атрымаць згоду, чым спрабаваць абезыменіць здымак, які можа таго патрабаваць. Зьмяшчэньне чорнай паласы на вочы ў мінулым выкарыстоўвалі, каб схаваць тоеснасьць пацыента ў мэдычных выданьнях, але больш ня лічаць выніковым[8]. Размытыя рысы могуць часам выяўляцца прыжмурваньнем вачэй. Пэўныя ўяўна незваротныя наглядныя зьмяненьні, такія як прымяненьне эфэкту «кручэньня» на твары суб’екта могуць насамрэч быць абарачальнымі[9]. Гэтыя грубыя спробы абезыменіць выявы могуць пашкодзіць іх вартасьці ў Вікісховішчы да такога ўзроўню, што пакінуць абмежаваны шанец або ніякага сапраўднага шанцу на іх выкарыстаньне.
Калі закон забараняе здыманьне або абнародаваньне фатаграфіі асобы бяз згоды, а згоду не далі, тады ўскладненьне распазнаньня суб’екта (такое як размываньне твару) неэтычнае. Фатаграфію ня варта запампоўваць у Вікісховішча.
Калі спачатная або падобныя выявы ўжо існуюць у Сеціве (у Вікісховішчы або іншым месцы), тады спробы абызыменьваньня суб’екта ў рэшце рэшт марныя. Рухавікі пошуку выяваў па зьмесьце, такія як «ТынАй» або Пошук малюнкаў «Гугла» могуць распазнаць суб’ект, які абезыменілі. Усе наступныя людзі лёгка распазнаюцца кожным, знаёмым з суб’ект. Яны могуць таксама распазнавацца кампутарам простым перацягваньнем і кіданьнем выявы Пошук малюнкаў «Гугла» і пошук падобных выяваў[10].
-
Чорная паласа на вачах -
Размыты твар -
Выразаная галава
Прыклады
Наступныя прыклады не патрабуюць згоды ў шматлікіх краінах:
- безыменны вулічныя выканаўца;
- безыменная асоба ў грамадзкім месцы, асабліва ў якасьці частькі большага натоўпу;
- людзі, якія бяруць удзел у грамадзкай падзеі ў мясьціне ў прыватнай уласнасьці, напрыклад прэс-нарадзе ў офісным будынку;
- баскетбаліст, які спаборнічае ў гульні, адчыненай для грамадзкасьці.
Наступныя прыклады звычайна патрабуюць згоды:
- жанчына і мужчына гутараць пад загалоўкам «Шлюха размаўляе з сутэнэрам» (магчымая ганьба);
- вызначанае дзіця пад загалоўкам «Атлусьцелая дзяўчына» (магчыма зьнявага або прыніжэньне);
- тусоўшчыкі на прыватнай вечарыне, калі прэсу адмыслова не запрасілі (неабгрунтаванае ўмяшаньне);
- здымкі галізны, ніжняй бялізны або купальніка, калі не здымалі яўна ў грамадзкім месцы, нават калі твар суб’екта зацемнены (неабгрунтаванае ўмяшаньне);
- аддаленыя фотавыявы асобы ў прыватным месцы, зьнятыя здалёк (неабгрунтаванае ўмяшаньне).
Запыты прыбіраньня
Суб’ект, фатограф або запампоўвальнік выявы можа запытаць яе прыбіраньне зь Вікісховішча. Прычыны для прыбіраньня могуць улучаць такія рэчы, як «Гэта выклікае зьбянтэжанасьць» або «Яе абнародавалі без маёй згоды». Звычайна выявы не прыбіраюць, бо проста не падабаюцца суб’ектуЮ але адміністратары звычайна прыязныя да запытаў прыбіраваньня, калі могуць падаць важкія прычыны. У любым разе можаце накіраваць запыт прыбіраньня шляхам звычайнага адкрытага разгляду запыта выдаленьня. Калі патрабуецца асьцярожнасьць, запыт выдаленьня з тлумачэньнем магчыма таксама даслаць прыватна праз Вікісховішча:Зьвяжыцеся з намі/Складанасьці.
Іншыя крыніцы выяваў
Фатаграфіі з вольнымі дазволамі, разьмешчаныя на іншых вэб-бачынах (такіх як «Флікр»), часта запампоўваюць нефатографы. Гэта можа ўскладніць высьвятленьне, ці далі згоду. Дазвол вольнай выявы толькі пакрывае правы фатографа і нічога ня кажа пра суб’ект. Моэа спатрэбіцца зьвязацца з уласьнікам фотаздымка датычна дазволу ад суб’екта, хоць дазвол і абазначае, што нам не патрэбны дазвол фатографа.
Глядзіце таксама
- Пытаньні датычна жывых людзей у Рашэньні Фундацыі «Вікімэдыя» аб жыцьцяпісах жывых людзей
- Рашэньне Фундацыі «Вікімэдыя» ад траўня 2011 году датычна згоды суб’екта для выяваў вызначаных жывых людзей
- Абмежаваньні па-за аўтарскім правам — іншыя абмежаваньні па-за аўтарскім правам
- Вікісховішча:Выявы пацыента — пра пытаньні датычна мэдычных выяваў вызначаных людзей
- Правы асобы — нарыс аб правах асобы
- Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей/праверачны сьпіс
- Мэта:Вікізакон/Запампоўка фатаграфіяў асобаў на Вікісховішча
- Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных асобаў/Накід 2015-16
Вонкавыя спасылкі
Наступныя вэб-бачыны абмяркоўваюць правы фатографаў, якія здымаюць у грамадзкіх месцах:
- Аўстралія (Новы Паўднёвы Ўэйлз) — аўстралійскія праўныя пытаньні з вулічнай фатаграфіяй
- Канада — Канадзкі саюз фатографаў пра канадзкае заканадаўства аб аўтарскім праве
- Канада — законы аб фатаграфіі
- Чэхія — выкарыстаньне фотаздымкаў у рэкляме, законнасьць назіраньня за людзьмі, запіс паліцыянтаў на службе
- Эўразьвяз — вечныя правы на выяву дзеля дабра: прапанаванае Кройфам галяндзкае палажэньне наконт Вярхоўнага суду Нідэрляндаў 12/01825 TT/AS
- Нямеччына, Швайцарыя і Аўстрыя — права на ўласную выяву
- Грэцыя — права на ўласную выяву
- Новая Зэляндыя — незаконная фатаграфія ў грамадзкіх месцах: стаўленьне Новай Зэляндыі
Крыніцы
- ↑ Nussenzweig v. DiCorcia
- ↑ https://www.un.org/en/universal-declaration-human-rights/index.html
- ↑ Laurent, Olivier (23 April 2013). "Protecting the Right to Photograph, or Not to Be Photographed". The New York Times. Retrieved on 15 February 2015.
- ↑ Italy, Street-Photography and the Law (29 October 2013). Archived from the original on April 13, 2016. Retrieved on 15 February 2015.
- ↑ Monti, Andrea. Italian Law & Street Photography / What are you allowed to shoot?. Archived from the original on March 17, 2017. Retrieved on 15 February 2015.
- ↑ Art. 97. Legge 22 aprile 1941 n. 633 - Protezione del diritto d'autore e di altri diritti connessi al suo esercizio (G.U. n.166 del 16 luglio 1941) / Testo consolidato al 6 febbraio 2016 (DLgs 15 gennaio 2016, n. 8). Retrieved on 2020-05-05.
- ↑ Art. 96. Legge 22 aprile 1941 n. 633 - Protezione del diritto d'autore e di altri diritti connessi al suo esercizio (G.U. n.166 del 16 luglio 1941) / Testo consolidato al 6 febbraio 2016 (DLgs 15 gennaio 2016, n. 8). Retrieved on 2020-05-05.
- ↑ ICMJE | Recommendations | Protection of Research Participants. International Committee of Medical Journal Editors. Retrieved on 2016-10-02.
- ↑ Schneier, Bruce (2007-10-26). Untwirling a Photoshopped Photo - Schneier on Security. Retrieved on 2016-10-02.
- ↑ Google Images (Search by image).